«ДзЮСШ-Ворша» страціла ўсе шанцы прабіцца ў фінальны турнір Другой лігі. 10 верасня каманда сустрэнецца на сваім полі ў Барані з талачынскай «Нівай», якая займае апошняе месца з 13 паразамі ў 15 матчах. Матч пачнецца а 12-й гадзіне.
«Ворша» ў Першай лізе адправіцца ў Наваполацк у госці да «Нафтана». Матч адбудзецца 11 верасня і стартуе а 15-й гадзіне. Пакуль сіня-белыя ідуць на 8-м радку, але падняцца вышэй наўрад ці здатныя праз вялікае адставанне ад папярэдняга месца.