У матчы чарговага туру чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе аршанцы на сваім полі прымалі «Aсіповічы». Тое, што адбывалася ў першым тайме, нешта неймавернае для сіня-белых. Тры галы ўжо да 23-й хвіліны! Aнтонаў на 9-й, Зянько на 13-й і Кабачэўскі на 23-й шакавалі гасцей.
У другім тайме, аднак, сітуацыя выглядала іначай. Пасля выхаду з раздзявальняў асіпаўчане адквіталі два мячы і мелі яшчэ паўгадзіны на тое, каб канчаткова параўняцца з аршанцамі. Толькі мужная гульня аршанцаў пры абароне сваёй брамы не дазволіла зрабіць гэтага.
У канцы матчу аршанцы, нягледзячы на кароткую лаўку запасных, маглі неаднаразова забіць чацвёрты мяч, і толькі адсутнасць фартуны перашкодзіла. На замену выйшаў Мікалай Кітаёў, які правёў 353 матч за «Воршу», што з’яўляецца новым рэкордам клубу.
Тур на бліжэйшых выходных аршанцы прапускаюць праз няцотную колькасць каманд у лізе. Пакуль аршанцы на 8-м месцы ў табліцы.