У матчы 20-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі сіня-белыя на сваім полі прымалі «Макслайн» з Рагачову, які яшчэ захоўвае пэўныя шанцы на выхад у Найвышэйшую лігу. Аднак гульня прайшла для гасцей няпроста, аршанцы мелі неблагія моманты і на 81-й здолелі адкрыць лік намаганнямі Уладзіслава Кабачэўскага, які сёлета з’яўляецца найлепшым снайперам аршанскага калектыву.
За астатнія хвіліны паядынку рагачоўцы так і не знайшлі адказу на аршанскі гол. Перамога «Воршы» 1:0.
Наступны матч аршанцы правядуць 22 кастрычніка ў Астраўцы.