Такое прызнанне нападнік Уладзіслаў Кабачэўскі заслужыў ад заўзятараў клуба, якія цягам тыдня галасавалі, выбіраючы найлепшага ў сіня-белых за год. У апытанні Кабачэўскі набраў 36% галасоў і апярэдзіў Дзмітрыя Луціка і Вадзіма Бальбуха, піша «Радыё Аршыца».
Сезон і праўда стаў для гульца паспяховым. Сваімі галамі ён прынёс аршанцам 7 чыстых пунктаў, а ўсяго за 21 матч забіў 11 разоў.
Сама ж каманда выступіла несамавіта, заняўшы толькі 9-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. На наступны сезон аршанцы зноў будуць гуляць у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.