Міні-футбольны клуб з Воршы зноў атрымаў важную перамогу. На выездзе ў Гомель чырвона-чорныя зламілі супраціў БЧ 4:2. Усе галы забівалі гульцы з прозвішчам на літару «Р». Два мячы ў браму гамельчукоў правёў Рагавік, па адным — Рабыка і Разуванаў.
Юрыя Рабыку прызналі найлепшым гульцом матчу ў складзе «Вітэну».
Пасля гэтай перамогі ў аршанцаў 6 вікторый і 1 нічыя. Гэта дазволіла аршанцам застацца на першым радку табліцы, які яны занялі пасля папярэдняга туру. Цяпер у аршанцаў 19 пунктаў, а ў БЧ, які застаўся на 2-й пазіцыі, — 15.
Наступную сустрэчу «Вітэн» правядзе 26 лістапада дома. У госці прыедзе светлагорскі клуб ЦКК. Пачатак гульні а 14:30.