Самай вялікай коўзанкай сёлета будзе коўзанка на Гарадскім стадыёне, яе ўжо пачалі заліваць. На месцы будзе і пункт пракату канькоў.
Таксама заліваюцца коўзанкі каля СШ № 6, у Арэхаўску, Балбасаве, Барані і Зубаве.
Усяго сёлета, як паведамілі гарадскія ўлады, запланавана добраўпарадкаванне 4 вялікіх гарадскіх і раённых пляцовак для масавага катання, каля двух дзясяткаў малых каткоў, 10 хакейных каробак і 6 пунктаў пракату спартыўнага інвентару.