Уладзімір Ларывонаў правёў у складзе футбольнага клубу «Ворша» 277 матчаў, больш толькі ў Мікалая Кітаёва. Абаронца стаў сапраўднай легендай каманды, а затым стаў дырэктарам каманды.
Блог «Радыё Аршыца» падрыхтаваў віншавальны тэкст з некаторымі дасягненнямі Уладзіміра Ларывонава. Там ёсць водгук ягонага партнёра па камандзе і пэўная статыстыка.
Рэдакцыя orsha.eu далучаецца да віншаванняў вядомаму аршанскаму футбалісту! Здароўя і доўгіх гадоў!