У першай сустрэчы з «Аховай-Дынама» з Менску аршанцы перамаглі 6:2. Другая сустрэча, якая прайшла 7 студзеня ў аршанскім спартовым комплексе «Алімпіец», сабрала 355 гледачоў. Парадаваць галамі яна не змагла. Лік 0:0 вельмі рэдкі для міні-футболу, але вось ён здарыўся. Па суме двух матчаў «Вітэн» прайшоў у фінал чатырох, які стартуе са стадыі паўфіналу і вызначыць уладальніка Кубку.
Кубак краіны даставаўся «Вітэну» ў мінулым ужо тройчы — у 2009, 2010 і 2018 гадах.
У 1/2 фіналу супернікам аршанцаў будзе гомельскі БЧ.