У сустрэчы, што адбылася ў гомельскім спартовым комплексе «Лакаматыў», гомельская каманда Вагоннарамонтнага заводу (ВРЗ) разышлася мірам з «Вітэнам». Сустрэча скончылася рэдкім для міні-футболу вынікам 0:0.
У канцы матчы ўспыхнулі эмоцыі: на 37-й хвіліне трэнер ВРЗ Яноўскі за дэманстратыўную нязгоду з арбітрам атрымаў жоўтую картку. А на апошніх секундах матчу футбаліст ВРЗ Чарнейка ў другі раз за гульню дзейнічаў груба, і суддзя выдаліў яго з пляцоўкі.
Пасля тузіна праведзеных матчаў «Вітэн» мае 29 пунктаў і на адзін бал адстае ад ВРЗ і «Сталіцы», якія, зрэшты, правялі на матч больш. У наступным туры, 20 лютага, «Вітэн» акурат сустрэнецца са «Сталіцай». Матч з менчукамі адбудзецца ў «Алімпійцы» на вуліцы Шаўчэнкі.