Сайт "Народныя навіны Віцебска" знайшоў пакупніцу цэлага дзіцячага садку ў Дубровенскім раёне. Дзіцячы садок ў вёсцы Станіславава быў выстаўлены на продаж праз аўкцыён 16 сакавіка. Агульная плошча будынка амаль 370 квадратныз метраў, узведзены быў у 1962 годзе. Крыху больш за 2000 рублёў заплаціла за яго грамадзянка Расейскай Федэрацыі з Падмаскоўя.
Цікава, што выкарыстоўваць былы грамадскі будынак жанчына плануе не для бізнэса ці аграсядзібы, а проста як жылы дом. Такім чынам гэта стане самым вялікім жылым домам у вёсцы.