На сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе «Алімпіец» чырвона-чорныя сустрэліся з «Барысавам-900» і не здолелі перамагчы. На 13-й хвіліне Якубаў і на 18-й Разуванаў з пэнальці забяспечылі аршанскаму міні-футбольнаму клубу гандыкап. Аднак барысаўчане двойчы ў апошнія 8 хвілін паядынку падабралі ключык да брамы Эльяшэвіча.
У выніку нічыя 2:2. Пасля яе «Вітэн» застаецца на 2-й пазіцыі ў табліцы і саступае гомельскаму ВРЗ 5 пунктаў.
Столькі ж пунктаў, як і энергетыкі, маюць менская «Сталіца» і гомельскі БЧ. Усе гэтыя каманды правялі па 15 сустрэч, як і «Вітэн».
Наступнай для аршанцаў стане сустрэча ў Менску 26 сакавіка. У гэты дзень а 14:30 чырвона-чорныя правядуць паядынак з «Дарожнікам», які цяпер займае 6-ю пазіцыю.