Сёння паглядзім лічбы па раёнах, якія суседнічаюць з Аршанскім з усходу. Дарэчы ў іх ёсць адна анамалія. Калі па ўсіх астатніх - прыведзеных у статыстыцы - населеных пукнтах за год зменьшылася колькасць насельніцтва, то ў Дуброўна наадварот павялічылася. У самім райцэнтры насельніцтва павялічылася з 6.857 чалавек ў мінулым годзе да 6.909 у гэтым. Нейкай яўнай прычыны такога росту няма, у Дуброўна не будаваліся новыя прадпрыемствы.
Магчыма справа ў тым, што з гэтага маленькага гарадка выехала не так шмат людзей, як, напрыклад, з Оршы. Пры гэтым ці павялічылася нараджальнасць (у дыпрэсіўных рэгіёнах яна большая) ці мясцовая вучэльня павялічыла набор. З іншага боку, у іншых населеных пунктах з падобнай колькасцю насельніцтва ўсё адно павелічэння не назіраецца. Не назіраецца яе і па ўсім раёне. Калі ў райцэнтры насельніцтва крыху падрасло, то па раёне ўсё адно зменьшылася. З 13.730 да 13.386. Гэта лічба, якая ўлічвае і само Дуброўна. Адпаведна невялікі рост у райцэнтры не кампенсаваў агульнае змяньшэнне насельніцтва па раёне.
У суседнім Лёзненскім раёне сітуацыя больш тыповая. Па раёне з 6.678 чалавек засталося 6.631. Змяньшэнне не вялікае і, больш за тое, па вёсках можа быць нават прырост (зноў жа з-за дэпрэсіўнасці), а ў самім Лёзна змяньшэнне больш значнае з 15.354 чалавек у мінулым годзе знікла больш за 300 чалавек. Цяпер у райцэнтры жыве 15.022 чалавекі.