Талачынскі і Сененскі раён - па лічбах Белстата - не выключэнне, тут таксама змяньшаеца насельніцтва. Паглядзім канкрэтныя лічбы. Амаль паўтысячы чалавек знікла з Сененскага раёна. Калі 1 студзеня 2022 тут жыло 19.694 чалавекі, то 1 студзеня 2023 года 19.035 чалавек. У асноўным у гэтым раёне змяньшалася вясковае насельніцтва, адпаведна гаворка ідзе пра натуральныя прычыны дэпапуляцыі. Бо па гарадах мы не бачым вялікага змяньшэння насельніцтва, ды і рэпрэсіі тут былі не моцныя. То бок, калі па раёне знікла больш за 650 чалавек, то ў самім Сянно насельніцтва зменьшылася толькі крыху больш за 100 чалавек: з 7.265 да 7.158. А ў Багушэўску насельніцтва зменьшылася толькі на 50 чалавек.
Па Талачынскім раёне таксама змяньшэнне прыблізна на 500 чалавек. У мінулым годзе - 22.745, у гэтым - 22.218. Прыблізна палова насельніцтва знікла ў вёсках. У Талачыне з 9.823 чалавек за год засталося 9.691, а ў Коханава з 3.764 засталося 3.750 - зусім маленькае змяньшэнне.