03:00

-3

5 м/с

993 гПа

06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

5 м/с

999 гПа

12:00

-0

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Грамадства

А што на Магілёўшчыне?

29.03.2023 19:04

1478 праглядаў, 0 каментароў

Як змянілася насельніцтва ў самай беднай вобласці краіны

Да, Магілёўшчына адабрала ў Віцебшчыны статус самай беднай, прынамсі, па ўзроўні заробкаў. Нажаль, гэта не азначае, што Віцебская вобласць значна падвысіла заробкі. Паніжэнне ўзроўню даходаў і рэпрэсіі на Магілёўшчыну паўплывалі найбольш заўважна - цяпер у паўднёвых суседзяў няма нават мільёна насельніцтва. Давайце паглядзім на суседнія раёны Магілёўшчыны.

З суседніх раёнаў найбольшая ўцечка людзей адбылася ў Горках. Менавіта ў райцэнтры, а не ў раёне. Калі па раёне агульнае змяньшэнне насельніцтва склала 1.043 чалавекі (з улікамі саміх Горак), то ў райцэнтры насельніцтва зменьшылася адразу на 858 чалавек. У лічбах гэта выглядае так: у Горацкім раёне ў мінулым годзе жыло 39.223, цяпер 38.180. У Горках жыло 30.010, цяпер - 29.152. Варта мець на ўвазе, што значная частка жыхароў Горак - гэта студэнты, магчыма адбылося змяньшэнне навучальных месцаў, бо амаль тысяча чалавек для адносна невялікага горада - гэта занадта шмат. Нават у стотысячнай Оршы знікла 1,500 чалавек.

Бедны Круглянскі раён страціў парадку 200 чалавек, з іх каля 50 у самі райцэнтры. Па раёне было 13.073, цяпер 12.848. У Круглым было 7.349, цяпер 7.315.

У Шклоўскім раёне стала меней прыблізна на 500 чалавек. З іх амаль 200 у Шклове. У раёне цяпер жыве 24.538, а ў самім Шклове 14.989

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А што на Магілёўшчыне?

Як змянілася насельніцтва ў самай беднай вобласці краіны

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение