Напярэдадні афіцыйных матчаў сіня-белыя правялі 8 сустрэч за зіму і пачатак вясны. Вынік — 4 перамогі і 4 паразы. Стала вядомая заяўка каманды на сезон, яе апублікаваў сайт заўзятараў «Воршы». Галоўны ветэран каманды, як і летась — нападнік Мікалай Кітаёў, якому 39 гадоў. Брамніку Раману Краўчанку і паўабаронцу Арцёму Брутаву па 19 год, і гэта наймаладзейшыя ў гэтым складзе гульцы.
Таксама ў камандзе трое гульцоў з Расеі і адзін з Нігерыі.
2 красавіка аршанцы ў першым туры Першай лігі адправяцца ў Магілёў у госьці да мясцовага «Дняпра». Сустрэча пачнецца а 16:30. Партал «Радыё Аршыца» падрыхтаваў анонс паядынку, згадаўшы і гісторыю сустрэч абедзьвюх каманд.