У другім туры чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе не забілі ні аршанцы, ні іх супернікі. Сустрэча скончылася ўнічыю 0:0. Бліжэй да забітага голу былі лідзяне, аднак і аршанцы мелі некалькі магчымасцяў адкрыць лік. Тым не менш, гэтага не здалося зрабіць нікому.
«Ворша» набрала свой першы пункт у турнірную табліцу. У «Ліды» ўжо 4 пункты.
Што тычыцца наступнага туру, то трэці матч сіня-белыя правядуць у Дзяржынску 15 красавіка. Супернікам будзе мясцовы «Арсенал».