У 18-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» сустрэўся ў гасцях са светлагорскім ЦКК. Галы забівалі Конаў, Брэднеў, Балдзін і Яромін. У выніку «Вітэн» перамог 4:0.
Аршанцы саступаюць 6 пунктаў гомельскаму ВРЗ, а самі займаюць 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы.
Найбліжэйшы матч чырвона-чорныя правядуць дома з «Аховай-Дынама» 15 красавіка а 15:00 у Воршы ў спартовым комплексе «Алімпіец». Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату засталося два туры.