18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

«Не ты, а клуб выбірае цябе»

12.04.2023 18:45

1955 праглядаў, 0 каментароў

У сувязі са стартам футбольнага сезону паразмаўлялі з прыхільнікам «Воршы».

У красавіку ў Беларусі пачаўся новы футбольны сезон у Першай лізе. Там прымае ўдзел футбольны клуб «Ворша». У першых двух турах аршанцы набралі толькі 1 пункт. Але наперадзе яшчэ цэлы чэмпіянат і ўдзел у кубку Беларусі.

Orsha.eu паразмаўляла з адным з прыхільнікаў каманды, які пажадаў застацца ананімным. Мужчына доўгія гады наведваў матчы каманды і сочыць за ёй цяпер, а таму добра абазнаны ў справах сіне-белых.

— Каманда правяла першы матч у чэмпіянаце, саступіўшы ў Магілёве 1:3. Вы глядзелі гэты матч? Якія эмоцыі на старце ад гульні?

— Шчыра кажучы, гульню не глядзеў. Нават лік даведаўся на наступны дзень. А эмоцыі ўвогуле ад старту сезону такія — узгадваецца, што звычайна наша каманда добра пачынае, а потым гульня робіцца ўсе горшай ды горшай, магчыма, гэта крыху магічнае мысленне, але раптам такая параза ў пачатку сезону пераломіць гэту традыцыю! Ну і вядома, адзначыў з’яўленне другога у гісторыі каманды чорнаскурага гульца.

— Якія чаканьні ад новага чэмпіянату?

— Вядома, хацелася б заняць як мага больш высокае месца, але зноў жа ўзгадваецца адзін з папярэдніх сезонаў, калі мы былі, па меркаваннях спартовых журналістаў, аднімі з кандыдатаў на выхад у Вышэйшую лігу. А ў выніку скончылі сезон у другой палове турнірнай табліцы.

— А наогул як гэта — быць прыхільнікам клубу, якому ніколі не ставяць задачы падняцца ў элітны дывізіён?

— Як кажуць «не ты выбіраеш клуб, гэта клуб выбірае цябе». Паглядзіце, напрыклад, на заўзятараў лонданскага клубу «Лейтан Орыент», які ніколі не гуляў у вышэйшай англійскай лізе. Стадыён гэтай каманды знаходзіцца недалёка ад стадыёнаў «Тотэнхэма» ды «Чэлсі», і ўсё адно на яго гульнях збіраецца найменш 5-10 тысяч чалавек.

— Не сакрэт, што ў Воршы фанаты заўсёды трымаліся прынцыпу «падтрымлівай каманду роднага горада». Але ў нашым горадзе былі і мясцовыя прыхільнікі таго ж БАТЭ. А як сітуацыя стала выглядаць пасля таго, калі барысаўчане страцілі сваю веліч?

— На мой погляд, гэта былі не прыхільнікі менавіта БАТЭ, а людзі, якія будуць заўзець за ўсялякую паспяховую каманду. Калі «Тарпеда-Кадзіна» ці «Нёман» з Мастоў будуць у еўракубках гуляць, яны будуць заўзець за іх.

— Вы ўжо шмат гадоў сочыце за камандай, яе матчамі, футбалістамі. Як, на вашу думку, за апошнія гадоў 5-10 мянялася сітуацыя з цікавасцю аршанцаў да сваёй каманды?

— За апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя з колькасцю людзей на гульнях была вельмі добрай недзе да 2016 года. Асабліва па варунках Другой лігі, у якой мы гулялі да 2014-га. А кульмінацыяй быў, вядома, шыкоўны сезон 2014 года, калі мы выйшлі ў Першую. Потым станавілася ўсё горш і горш.

— Пра прычыны гаварылася не аднойчы. Цікава іншае — як вы думаеце, яшчэ можна будзе адрадзіць тую атмасферу, якая калісьці была на Гарадскім стадыёне? І наогул, што для вас было самым важным у той атмасферы?

— Трэба адзначыць, што важнай падставай вялікай наведвальнасці гульняў у Воршы была вялікая колькасць аршанцаў на полі. Таму формулай адраджэння павінна быць: аршанцы ў камандзе, добрыя вынікі, як, напрыклад, у сезоне 2014, і магчыма, піва на стадыёне.

— У гэтым чэмпіянаце ёсць адзін Аршанец з вялікай літары — гуляючы трэнер Мікалай Кітаёў. Верагодна, яго паважаюць абсалютна ўсе заўзятары клуба. А хто з футбалістаў каманды яшчэ для вас аўтарытэт? З цяперашняй або з мінулага.

— Трэба адзначыць, што недзе з другой паловы 2010х склад каманды значна мяняўся амаль кожны сезон. І таму ў гэты час не было гульцоў, якія б насамрэч надоўга затрымаліся ў Воршы. А так спіс даволі класічны. Правалінскі, Жалезнікаў і гэтак далей з канца дзевяностых — пачатку нулявых. Коля Кітаёў і іншыя гульцы з першай паловы ужо дзесятых гадоў, накшталт Данілкова, Магаля і г.д. Ну і Хадневіч, напэўна, хоць гуляў за нас параўнальна нядоўга, але тым не менш пакінуў добры адбітак у гісторыі клуба.

— Вы былі на розных стадыёнах у розных гарадах. Які найбольш запомніўся і чым?

— РЦАП-БДУ, бо ні на якім іншым стадыёне мы столькі не гулялі на выправах. Стадыён «Гомеля», як бадай што адзіны ў краіне сапраўды футбольны стадыён у англійскім стылі. І, напэўна, стадыён у Асіповічах, які выглядаў як школьнае футбольнае поле.

— Задам яшчэ пытанне пра будучыню — якой яна бачыцца для любімай каманды?

— Здаецца, што гледзячы на беларускую рэчаіснасць, галоўная мэта — не знікнуць з футбольнай мапы краіны, як адбылося са шматлікімі камандамі нават за апошняе дзесяцігоддзе. А калі казаць ужо пра нейкія мары, дык нарэшце ўжо хацелася б згуляць у «вышцы».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Не ты, а клуб выбірае цябе»

У сувязі са стартам футбольнага сезону паразмаўлялі з прыхільнікам «Воршы».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение