На сваім полі аршанцы прымалі гомельскі «Лакаматыў», у якога выйграюць рэдка. На гэты раз сталася так, што ўжо праз 25 хвілін пасля пачатку сустрэчы было ясна — «чыгуначнікі» свайго не ўпусцяць. У другім тайме сіня-белыя мелі магчымасці адгуляць хаця б адзін гол, але гэта не ўдалося. Больш за тое — за шэсць хвілін да фінальнага свістку «Лакаматыў» забіў трэці мяч.
Аршанцы саступаюць 0:3 і застаюцца ўнізе табліцы. У «Воршы» толькі 1 пункт з 12 магчымых на старце гэтага сезону.