21 красавіка споўнілася б 80 гадоў славутаму капітану аршанскага «Старту» Анатолю Шумскаму. Тэкст пра вядомага футбаліста і трэнера апублікаваў спартовы блог «Радыё Аршыца».
«На футбольным полі Шумскі быў незаменным гульцом, і шмат вызначаў у тактычнай пабудове каманды. Адзначалі яго дакладны пас і ўменьне адбіраць мяч у суперніка», пішуць аўтары. У 1971 годзе Шумскі з камандай даходзіў да фіналу Кубку БССР.
У 70-80-я гады Анатоль Барысавіч стаў старшым трэнэрам каманды, а таксама працаваў начальнікам «Старту». Працаваў дырэктарам каманды і ў Барані.
Анатоля Шумскага ўжо некалькі гадоў няма на свеце, але заўзятары са стажам памятаюць яго і называюць адным з найлепшых паўабаронцаў «Старта» за ўсю гісторыю.
1959 год, каманда ЗШМ (будучы "Старт"). Анатоль Шумскі з кубкам
«Нам бы хацелася ведаць пра Анатоля Шумскага значна больш, чым мы ведаем сёньня. Мы працягваем свае пошукі. Калі вы ведаеце, чым можаце нам дапамагчы, ведаеце цікавыя факты, валодаеце фатаграфіямі і іншай інфармацыяй, калі ласка, лістуйце на [email protected]», — пішуць аўтары тэксту, які можна цалкам прачытаць па спасылцы вышэй.