Адкрыўся афіцыйны сайт II Гульняў краін СНД — belarus2023games.by. Сайт мае і беларускамоўную версію. Мерапрыемства таксама прадстаўлена практычна ва ўсіх сацсетках і месэнджарах.
II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартовага форуму прыме «Менск-Арэна».
Акрамя сталіцы спаборніцтвы пройдуць у Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Барысаве, Салігорску, Воршы, Маладзечне і Жлобіне.
Чэмпіёны і прызёры будуць вызначаны ў 20 відах спорту. Чакаецца, што за ўзнагароды будуць змагацца каля 5 тысяч спартоўцаў, «прычым не толькі з краін СНД, але і з іншых дзяржаў». Якіх — пакуль не ўдакладняецца.