Яшчэ 26 красавіка ў Беларусі пачаліся сезонныя забароны на наведванне лясоў. Але пахаладанне і дажджы зменьшылі верагоднасць лясных пажараў. На кароткі час бліжэйшыя да нас лясы зноў адкрываліся для наведвання - у Шклоўскім раёне цалкам была знятая забарона. Але сёння міністэрства лясной гаспадаркі абнавіла мапу забаронаў.
Цяпер па краіне цалкам уваходзіць у лясы забаронена толькі ў чатырох раёнх Гомельскай вобласці. А ў нашым рэгіёне шэраг раёнаў зачынілі лясы "часткова". Сярод часткова зачыненых: Аршанскі, Талачынскі, Сененскі і Лёзненскі раёны.