Аршанскі «Вітэн» выбыў з барацьбы за медалі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У другім матчы серыі 1/4 фіналу з «Мінскам» аршанцы саступілі па пенальці і рассталіся з надзеямі заваяваць трафей сёлета.
У канцы сустрэчы, святкуючы перамогу ў серыі пенальці, прыхільнік «Мінска» счапіўся з прыхільнікам «Вітэна», на месцы падбеглі і іншыя заўзятары. Мы не ведаем, чым скончыўся канфлікт, ці дайшло да бойкі, аднак эпізод у сталічным спартовым комплексе МАПІД выклікаў жывое абмеркаванне ў інтэрнэце. Відэа канфлікту апублікаваў тэлеграм-канал «Родны футбол».