Ужо другі тыдзень па рэгіёне дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў. У нейкія дні лясы зачыняліся толькі ў некаторых раёнах, у нейкія дні нейкія раёны адкрываліся, іншыя закрываліся. І ў выніку да ўчорашняга дня абмежаванні на наведванне лясоў было ўведзена ва ўсіх суседніх і Аршанскім раёне. Але гэта былі абмежаванні, частковыя абмежаванні. З сёняшняга дня ўжо ўводзіцца поўная забарона ўваходаў у лес.
Пакуль што з суседніх раёнаў гэта тычыцца толькі Шклоўскага. Але калі дажджы не пойдуць у бліжэйшыя дні, то забарона распаўсюдзіцца так жа як гэта было і з частковай забаронай.