У матчы з даволі моцным віцебскім «Макслайнам», які пераехаў у нашу вобласць з Рагачова, аршанцы сходу ўзялі рэзкі старт, і ўжо на 28-й хвіліне вялі 2:0. Спачатку забіў Ільяз Сафі, а затым Вадзім Бальбух не рэалізаваў пенальці, аднак Мікіта Закрэўскі быў першым на дабіванні.
У другім тайме, нягледзячы на свае моманты, «Макслайну» забіць таксама не ўдалося. Матч паказалі на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 5».
Перамога «Воршы» 2:0 стала для яе першай у бягучым сезоне. Сіня-белыя пакінулі апошняе месца ў табліцы і ідуць 14-мі.