Чатыры тыдні спатрэбілася, каб поўнасцю зачыніць лясы ў рэгіёне. 25 красавіка з-за сухога надвор'я міністэрства лясной гаспадаркі апублікавала першую мапу забаронаў у гэтым годзе, якая тычылася нашага рэгіёна. Тады былі зачыненыя лясы Шклоўскага раёна. Потым нейкія лясы зачыняліся часткова, зачыняліся поўнасцю, у нейкіх раёнах лясы наадварот часова адчыняліся для наведвання і г.д.
З сёняшняга дня лясы нашага рэгіёна зачыніліся поўнасцю. Забарона ўведзена і ў Сененскім раёне, у якім яшчэ ўчора забарона была частковая. Цяпер і ў Аршанскім, і ў суседніх раёнах за паход у лес можна атрымаць штраф.