Не зважаючы на дзеючую гадамі праграму развіцця ільноводства ў Беларусі, мільённыя датацыі ільнокамбінату, гэтая галіна ўсё яшчэ не прыносіць прбытку. 10 траўня эканамічны суд вобласці распачаў працэс банкрутства Лёзненскага ільнозавода - заўважылі аўтары сайта "Народныя навіны Віцебска". Гэты ільнокамбінат існаваў прыблізна сто гадоў, але з 2022 года перастаў вырочшваць лён самастойна. Адпаведна і перапрацоўваць не было асабліва чаго. Вырошчваць лён перасталі не па нечай прыхаці, а з-за незапатрабаванасці льна ў тых аб'ёмах, якія патрэбныя былі ў другой палове 20-га стагоддзя. І, канешне, крждытаў. На дадзены момант дастаткова маленькае прадпрыемства (там заставалася 55 работнікаў) не выплаціла пазыкаў больш чым на 4 мільёны рублёў. Для дапамогі такім прадпрыемствам ільногаліны ў вобласці стваралася вялікая кампанія "Віцебскобллён", але яе абвесцілі банкротам яшчэ ў 2021 годзе.
Агулам па вобласці ў пачатку 90-х працавала больш за 20 ільнозаводаў, у некаторых раёнах іх было нават па некалькі. На дадзены момант, калі выключыць Лёзненскі, то па ўсёй вобласці застаецца толькі 8 такіх заводаў і ўсе яны ў кепскім фінансавым становішчы. У нашым рэгіёне (Аршанскі і суседнія раёны Віцебшчыны) засталося толькі тры ільназавода.