12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Барань пад санкцыямі

27.05.2023 16:04

1469 праглядаў, 0 каментароў

Нечакана і на прадпрыемствы Аршанскага раёна прыляцелі санкцыі

На днях прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў новы санкцыйны спіс расейскіх і беларускіх прадпрыемстваў. Здавалася б, міжнародная палітыка толькі ўскосна тычыцца Аршаншчыны, але ў дадзены спіс патрапіла два прадпрыемствы з Аршанскага раёна.

Гаворка ідзе пра Аршанскі авіярамонтны завод, які знаходзіцца ў Балбасава і бараньскае прадпрыемства «Тэхніка сувязі». Як гэта можа паўплываць на наше жыццё? У кароткатэрміновай перспектыве аніяк. З-за падтрымкі Расеі ў вайне ва Ўкраіне, Беларусь і так страціла магчымасць гандляваць з паўднёвым суседам, што прыносіла мільярды даляраў абароту. І сёння наша краіна нічога не можа прадаць туды.

А ў доўгатэрміновай перспектыве шкода можа быць. Па-першае, санкцыі доўга прымаюцца, а яшчэ даўжэй адмяняюцца. Таму пасля сканчэння вайны і — пакуль не прадказальнай — змены палітычнай сітуацыі гэтыя прадпрыемствы (агулам у сёняшні спіс патрапіла 20 дастаткова буйных беларускіх прадпрыемстваў) яшчэ доўгі час не змогуць пайсці на рынак Украіны. Па-другое, ва Ўкраіны сёння такі міжнародны аўтарытэт, што санкцыі чыста украінскія могуць дастаткова хутка перарасці ў санкцыі міжнародныя, а тады могуць быць доўгатэрміновыя праблемы з камплектуючымі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Барань пад санкцыямі

Нечакана і на прадпрыемствы Аршанскага раёна прыляцелі санкцыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение