12:00

+9

3 м/с

984 гПа

15:00

+9

3 м/с

984 гПа

18:00

+8

3 м/с

985 гПа

21:00

+7

2 м/с

985 гПа

00:00

+6

3 м/с

986 гПа

Рэгіён, Грамадства

А грошы так і не знайшлі

29.05.2023 14:01

1181 прагляд, 0 каментароў

Заблытаная сітуацыя з рэкетам алкаголікаў і зніклымі крупнымі сумамі прывяла да 8 гадоў зняволення для чалавека ў якога грошай таксама не было

Сітуацыя рэальна заблытаная, з такога сюжэта можна было б пісаць новыя «Карты, грошы, два ствалы» або «Вялікі куш». Але пакуль гэта выглядае зусім не як камедыя.

Сітуацыю апісвае «Беларусь сегодня» (былая Савецкая Белоруссія), мы паспрабуем пераказаць яе каротка. Пачынаецца ўсё з неназванага жыхара Дуброўна, які шмат гадоў працаваў у Маскве на нейкую будаўнічую кампанію, лічыўся там на харошым рахунку, нават даслужыўся да маленькага начальніка. Мужчыне давяралі, а Дубровенскія суседзі лічылі шчасліўчыкам і дастаткова не бедным чалавекам.

Начальнікі фірмы вырашылі выкарстаць дубровенца яшчэ больш. Яны папрасілі яго ўвайсці ў схему, якая мусіла дапамагчы абналічваць грошы міма падатковай. Для гэтага патрэбныя былі падстаўныя асобы. Мужчына паехаў на малую радзіму і пачаў шукаць тых каго не шкада. І ў беднай Дубровеньшчыне такія знаходзіліся. Людзі з нізкімі заробкамі, або зусім без заробкаў, або зусім спітыя лёгка пагаджаліся на сваё імя аформіць карты расейскіх банкаў. За гэта атрымлівалі пару тысяч расейскіх рублёў і бясплатную паездку ў Смаленск на афармленне карты.

Усё ішло б нармальна, але нехта вырашыў выкарыстаць дубровенца яшчэ больш поўна. Яму прад’явілі, што з фіктыўных картаў раптам грошы пачалі знікаць, дакладней іх пераводзілі на нейкія электронныя рахункі пасля чаго іхны лёс быў невядомы. Хто і што пераводзіў і ці пераводзіў насамрэч дубровенец праверыць не мог, ягоны фіктыўныя ўладальнікі фіктыўных картаў рэальна не маглі з зрабіць такую хітрую схему. тым не меньш, знікненне грошай прад’явілі дубровенцу. І загадалі вяртаць сродкі як хоча.

Дубровенец вяртаецца ў Дуброўна шукаць ўладальнікаў карты. Але расчараванне: адна з жанчынай з чыёй карты грошы зніклі ўжо памёрла. І тады мужчына пачынае наязжаць на яе родзічаў. Маўляў, яны павінны кампенсаваць зніклыя грошы, а для гэтага няхай прадаюць кватэру — як у 90-я. І як у 90-я дайшло да катаванняў, сястру памерлай мужчына так збіў, што яна патрапіла ў бальніцу, а траўмы засталіся на ўсё жыццё. Потым будаўнік-рэкецір паспрабаваў катаваць і суседку памерлай, якая і параіла ўключыць тую ў схему адмыва сродкаў. Потым схапіў і мужчыну з Магілёўскай вобласці які таксама быў звязаны з ліпавымі картамі.

Пагрозы спаліць сваіх ахвяраў, паяльнік, збіццё да страты прытомнасці — рэкецір ні перад чым не спыняўся.

У выніку мужчыну злавілі пад час чарговага вяртання ў Дуброўна. Зараз ужо прайшоў суд паводле якога ён атрымаў 8 гадоў калоніі. Кампанія якая праз гэтыя банкаўскія карты адмывала грошы гаворыць, што ніякага дачынення да іх не мае, а куды падзеліся грошы так і засталося загадкай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А грошы так і не знайшлі

Заблытаная сітуацыя з рэкетам алкаголікаў і зніклымі крупнымі сумамі прывяла да 8 гадоў зняволення для чалавека ў якога грошай таксама не было

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение