18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Спорт

Падалінскі скончыў гуляць

30.05.2023 18:54

1305 праглядаў, 0 каментароў

Вядомы гулец у міні-футбол пакінуў след у Воршы.

Трохразовы чэмпіён Беларусі па міні-футболе Сяргей Падалінскі частку сваёй кар’еры аддаў і аршанскаму «Вітэну», за якія нямала забіваў. Пасля падзей 2020 году спартовец вымушана пакінуў Беларусь разам са сваёй сям’ёй, бо ўдзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Лукашэнкі і расказваў пра рэпрэсіі.

Пасля адбывання арышту на Акрэсціна вядомага чэмпіёна выкрэслілі з заяўкі клуба «Дарожнік». Пасля катаванняў у міліцыі і пагроз з боку спартовага кіраўніцтва Падалінскі вырашыў выехаць з Беларусі. За нацыянальнёю зборную ён правёў 40 матчаў. Рашэння іншых гульцоў у міні-футбол маўчаць і не падтрымаць рэпрэсаваных калег са сферы спорту Сяргей не зразумеў.

Апошнім часам Падалінскі гуляў за «Тулон». У 41 год ён вырашыў завяршыць кар’еру.

У інтэрв’ю спартовец выказваў жаданне вяртацца да беларускай мовы і заявіў, што яму сорамна за кепскае валоданне роднай мовай. Ён спадзяецца, што ў Беларусі адбудуцца перамены.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падалінскі скончыў гуляць

Вядомы гулец у міні-футбол пакінуў след у Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение