У 1/32 фіналу аршанцам дастаўся супернік, якога наша каманда цалкам павінна была праходзіць. Аднак выйшла на сустрэчу не з тым настроем і нечакана атрымала тры «поўхі», саступіўшы аматарскім «Івацэвічам» 0:3. У другім тайме аршанцы ўжо часцей пагражалі браме суперніка, але ўсё ж гэтага было недастаткова, каб забіваць мячы.
У 1/16 фіналу сенсацыйна ідуць «Івацэвічы», а каманда Ігара Чумачэнкі правяла, верагодна, найгоршы матч у сезоне.