У матчы 11-га туру Першай лігі аршанцы гулялі ў гасцях з «Асіповічамі» і першымі прапусцілі гол. Але на 42-й хвіліне Уладзіслаў Фядосаў прарваўся сам-насам з галкіперам супернікаў і быў спынены недазволеным прыёмам. Чырвоная картка асіпаўчаніну Салаўю, а неўзабаве Аляксей Чарнадараў зраўнівае лік.
У другой палове сустрэчы Чарнадараў вывеў сіне-белых наперад. У цэлым перавага аршанцаў была адчувальнай, але моманты мелі і «Аісповічы». Усе пытанні зняў толькі ўдар у кампенсаваны час ад Мікіты Закрэўскага. Ён, як і ў Маладзечне, забіў бліскучы гол са штрафнога.
Перамога «Воршы» з лікам 3:1, і каманда падымаецца на 11-е месца. Наступны тур наша каманда прапускае праз няцотную колькасць клубаў у Першай лізе.