Некалькі дзён таму ў суседнім Лёзненскім раёне была заўважана рэдкая для Беларусі птушка — белагаловы сіп. Яна настолькі рэдкая, што за апошнія 100 гадоў гэта толькі пяты выпадак калі сіп прылятае ў нашую краіну. Першапачаткова людзі захапляліся экзатычнасцю і знешняй эфектнасцю птушкі. Але наш сіп не толькі не звычайны падарожнік, але і змяніў свае кулінарныя густы. Калі звычайна сіпы падальшчыкі, то наш стаў драпежнікам. Ужо ў першы ж дзень калі яго заўважылі, ён разбурыў тры буслянкі і з’еў вывадкі буслянятаў.
На фота, якое апублікаваў сайт smartpress.by як раз засняты момант калі былы падальшчык паядае буслянатак, а бацька птушанят нічога не можа зрабіць супраць такога моцнага суперніка.
А ўчора той самы сіп быў заўважаны ў Аршанскім раёне і таксама не з добрымі намерамі — ён разбурыў гняздо буслоў у Ларынаўцы. На фота ўжо спустошанае гняздо.