Васьмігадовы бараньскі школьнік Вадзім сёння раніцай каля васьмі гадзін сыйшоў з дому. З самай раніцы бацькі звярнуліся ў міліцыю. Міліцыя шукала дзіцёнка з дапамогай звычайных людзей, якія раскідалі аб’яўкі па сацыяльных сетках. На шчасце каля абеду хлопчыка ўжо знайшлі. Дзіцёнак у поўным парадку, можна не хвалявацца.
Варта мець на ўвазе, што ў сацыяльных сетках пасты хутка не прыбіраюцца. Таму, калі вы пабачыце аб’яву пра знікненне Вадзіма, майце на ўвазе, што ён ужо дома.