6 ліпеня 1941 года пачалася адна з найвялікшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі. Натуральна, улічваючы час дзеянняў, яна мела месца падчас Другой сусветнай вайны, якую неасавецкая прапаганда яшчэ называе «Вялікай Айчыннай».
У бітве ля Сянна Віцебскай вобласці сышліся 7-ая і 17-я танкавыя дывізіі Вермахту, якія мелі ў сваім распараджэньні 300 танкаў і 5-ы і 7-ы механізаваныя карпусы Чырвонай арміі, якія валодалі каля 1400 танкаў. Баі працягваліся чатыры дні.
Вынікам танкавай бітвы стаўся поўны разгром савецкіх войскаў. Чырвоная армія незваротна страціла каля 900 танкаў. Нямецкія незваротныя страты склалі толькі каля 50 адзінак тэхнікі. Зыход бітвы прадвызначыў далейшае адступленне Чырвонай арміі на ўсход.
Бітва ўваходзіла ў аперацыю з Лепельскім контрударам Савецкага саюзу па праціўніку. Сенненшчына была ў эпіцэнтры таго контрудару. Пры ўваходзе ў лесапарк імя «40-годдзя перамогі» ўстаноўлены восем пілонаў з інфармацыяй аб тых падзеях.