Днямі сур'ёзна абнавіўся сайт LuftBild.by, на якім можна параўнаць сучасныя спадарожнікавыя гугл-здымкі вялікай колькасці беларускіх гарадоў і вёсак з нямецкімі аэрафотаздымкамі гэтых жа мясцін часоў ІІ Сусветнай вайны, піша "Беларускі піонэр".
Па-першае, зменены дызайн сайту;
Па-другое, дададзены пашыраны спіс населеных пунктаў, якія трапілі на нямецкія АФЗ;
Па-трэцяе, дададзена магчымасць праглядаць некалькі гістарычных аэрафотаздымкаў перыяду 1941-44 гг., замест толькі аднаго, як было раней (як гэта выглядае, можна паглядзець на прыкладзе Баранавічаў.
Наш горад можна пабачыць і параўнаць па гэтай спасылцы. Акрамя таго, сярод аб'ектаў ёсць Папраўчая калонія № 12, а сярод населеных пунктаў Старое Хорабрава, Малыя Ліпкі і Балбасава.