03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Культура

Выкупілі рэдкае фота

19.07.2023 11:02

830 праглядаў, 0 каментароў

У Сянно з Польшы паехаў рэдкі артэфакт

Знашоў гэты артэфакт глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь, які цяпер знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі, але працягвае свае даследванні. На адным з польскіх аўкцыёнаў яму патрапіўся фотаздымак Сененскага касцёла, які раней нідзе не публікаваўся. Уладальнік фотаздымка прасіў за яго вялікую суму, а для Кастуся ён быў не прынцыпова важны. Тым не менш у самім Сянне знайшоўся неназваны чалавек, які пагадзіўся выкупіць рэдкі здымак. І цяпер ён на шляху ў Сянно.

Чым каштоўны фотаздымак? Па-першае, з гэтага ракурса стары будынак касцёла мы яшчэ не бачылі. Менавіта так выдатна бачныя маштабы касцёла, ён сапраўды гіганцкі для такога маленькага мястэчка, якім было Сянно ў пачатку 20-га стагоддзя. Па-другое на здымку акрамя касцёла бачны агульны выгляд узбяржжа Сянно: драўляныя хаткі, дарога і гэта важна для гісторыкаў матэр’яльнай культуры.

Касцёл у Сянно быў пабудаваны незадоўга да падзелу Рэчы Паспалітай — яго асвячэнне адбылося ў 1772 годзе. А ўзарваны ён быў камуністамі ў апошнюю хвалю барацьбы з рэлігіяй — у 1962 годзе. Сёння ў райцэнтры ёсць зменшаная копія таго вялікага касцёлу, копія была асвечана ў верасні мінулага года.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выкупілі рэдкае фота

У Сянно з Польшы паехаў рэдкі артэфакт

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение