Суды адбыліся яшчэ ў сярэдзіне ліпеня, але сёння іх усе выклалі ў публічны банк судовых пастановаў. Унікальнасць сітуацыі ў тым, што ажно 13 чалавек судзілі за адно і тое парушэнне - не законная транспарціроўка зброі. І ўсіх іх лавілі пад час руху па трасе М1. Усіх затрымлівалі ў траўні-чэрвені. Падобна на тое, што так спрацаваў дадатковы памежны кантроль, які ў тыя дні стаяў на мяжы з Расеяй.
Праўда ёсць нюанс. Большасць зброі - гэта гумовыя палкі прамысловай вытворчасці, па апісанні падобныя на міліцэйскія дубінкі. Выключэнне толькі: дзве тэлескапічныя дубінкі і адзін газавы пісталет. Прысуд таксама ў большасці выпадкаў аднолькавы: за гумовыя палкі па 4 базавыя велічыні штрафы, за газавы пісталет - 10 базавых. У адным выпадку за тэлексапічную дубінку чалавек атрымаў толькі 2 базавыя штрафу.
Канешне, гэта не была прайа нейкага крымінальнага картэлю па кантрабандзе гумовых дубінак у Расею. Проста такія палкі, як і тэлескапічныя дубінкі часта таксісты ды і іншыя кіроўцы возяць з сабой для самаабароны.