Футбольны клуб «Ворша» пачынае другое кола ў чэмпіянаце Першай лігі беларускага чэмпіянату па футболе. Дняпроўцы маюць 31 пункт і займаюць 4-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы. Аршанцы — толькі 14-ю, маючы толькі 16 пунктаў, амаль удвая менш. У папярэднім матчы «Ворша» згуляла ўнічыю з «Нівай» з Доўбізна 1:1.
Як піша «Радыё Аршыца», каманды правялі паміж сабой 8 паядынкаў, і толькі ў адным з іх аршанцы перамаглі. Гэта здарылася ў 2021 годзе, калі «Ворша» святкавала вікторыю 3:1. Адбылося гэта якраз на аршанскім гарадскім стадыёне.
Астатнія 7 матчаў нязменна завяршаліся перамогамі «Дняпра». Каманды дагэтуль не гулялі ў афіцыйных матчах унічыю.
Сустрэча «Ворша» — «Дняпро» адбудзецца ў суботу, 12 жніўня. Пачатак а 18-й гадзіне.