У матчы 1/2 фіналу Кубку Віцебскай вобласці «ФСК-Ворша» сустракаецца з віцебскім «Газавіком». У інтэрнэце анансавалі прамую трансляцыю матчу. У суперніках у другой аршанскай каманды — віцебскі «Газавік», які таксама выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Раней аршанцы прайшлі ў кубку «Полацк» і «Дзвіну» з Бешанковічаў.
У другім паўфінальным паядынку сустракаюцца «Мёры» і яшчэ адзін віцебскі калектыў — «Дарожнік».