Аршанка Аксана Ражанская заняла 1-е месца ў праграме «Сінгл» на VI Міжнародным танцавальна-парашутным фестывалі інвалідаў-вазочнікаў, які праходзіць падчас II Гульняў краін СНД. Пра гэта пішуць «Віцебскія весьці».
У танцавальным майстэрстве спаборнічалі спартоўцы з Азербайджану, Беларусі і Расеі.
На фестывалі Аксана здзейсніла яшчэ адзін экстрэмальны ўчынак: у тандэме з інструктарам скокнула з парашутам!