У сустрэчы 20-га туру чэмпіянату Беларусі сярод каманд Першай лігі футбольны клуб «Ворша» на сваім полі прымаў дзяржынскі «Арсенал». У сіня-белых было шмат надзей на станоўчы вынік пасля таго, як на 69-й хвіліне Вадзім Бальбух зрабіў лік роўным — 1:1.
«Арсенал», як і належыць лідару, часцей валодаў мячом і тэрыторыяй, але перавага гасцей не была такой відавочнай. І ўсё ж лідары выціснулі з гульні карысць для сябе. За 7 хвілін да фінальнага свістку брамнік аршанцаў Раман Краўчанка ўратаваў каманду ад небяспечнага ўдару, але гулец «Арсеналу» ўдала згуляў на дабіванні.
Перамога каманды з Дзяржынску замацавала яе на 1-м месцы ў турнірнай табліцы. А вось аршанцы, набраўшы 17 пунктаў, ідуць толькі на 14-м месцы. Яны на 5 пунктаў апярэджваюць «Слонім», але адстаюць ад 13-га месца, дзе месціцца «Жодзіна-Паўднёвае», на 4 пункты.