Гаворка ідзе пра расейскі кінафільм "Сведка". Зняты ён з мэтаў прапаганды. Сюжэт фактычна капіруе оскараносны заходні фільм "Піяніст". Толькі тут галоўны герой грае не на фортэп'яна, а на скрыпцы і аказваецца не ў Варшаве, а ў прыгарадах Кіева (па-сутнасці, у Бучы). І, канешне, фашысты з фільма "Піяніст" аказваюцца украінскімі вайсоўцамі. Фактычна, гэта спроба прапаганды перакласці адказнасць за трагедыю ў Бучы на украінцаў. На фільм Расея патраціла больш за 2 мільёны даляраў.
Фільм можа быць і не звярнуў бы на сябе ўвагі, калі не катастрафічны правал у пракаце. У Беларусі ён павінен быў ісці ў пракаце па ўсёй краіне, але ўжо пасля першых цалкам правальных паказаў яго працягнулі трансляваць толькі ў некалькіх кінатэатрах Мінску, у Гомелі і ў Талачыне. І гэта пры тым, што сярэдняя наведваемасць паказаў складае усяго тры-чатыры чалавекі. І не толькі ў Мінску, расейскія кінатэатры таксама паказалі такі ж вынік. У выніку на сёняшні дзень (прэм'ерныя паказы ўжо прайшлі) карціна сабрала ўсяго 84 тысячы даляраў па ўсёй Расіі і Беларусі. У іншых краінах такую курціну, канешне, паказваць не будуць.