Па матчы «Воршы» супраць «Ліды» стварылася ўражанне, што аршанская каманда выйшла на поле ненастроенай. Ужо на 11-й хвіліне сіня-белыя прапусцілі першы мяч. У другім тайме становішча толькі пагоршылася — у самым пачатку другой паловы і ў самым яе канцы «Ворша» прапусціла па мячы і ў выніку саступіла ў паядынку 0:3.
Турнірная пазіцыя аршанцаў не выпраўляецца, пакуль каманда не радуе вынікамі.
Наступную сустрэчу аршанцы правядуць дома 3 верасня, у суперніках будуць «Баранавічы», якія ідуць на 5-м месцы. Старт сустрэчы а 15-й гадзіне.