У матчы 23 туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі ФК "Ворша" саступіў "Слоніму". Гульня завяршылася з лікам 1:2. Адзіны год у аршанцаў на 61-й хвіліне правёў Арцём Антонаў. Ужо на той момант аршанцы саступалі ў два мячы.
На гэты момант аршанцы ідуць на 14-м месцы ў турнірнай табліцы. Параза ад "Слоніма" была нечаканай, бо супернікі ў табліцы яшчэ ніжэй, і яны не пеармагалі больш за 100 дзён. Прычым апошняя перамога, што датуецца траўнем, была атрыманая "львамі" якраз у Воршы.