Гісторыя фестывалю бардаўскай музыкі ў гонар Бітвы мае ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Першы раз прайшоўшы не далёка ад вёскі Гацькаўшчына яшчэ ў канцы 80-х гадоў ён перажыў шмат усяго: былі свае ўзлёты і падзенні. Былі гады калі ўдзельнікаў фестывалю разганялі і затрымлівалі (у тым ліку мастак Алесь Пушкін), былі гады, што сюды прыязжалі тысячы людзей і сотні заставаліся на ноч ды яшчэ і міліцыя падсвечвала сцэну фарамі.
За ўю гісторыю толькі адзін год фестываль не адбыўся пад Оршай цалкам. І таму важна, што нават ва ўмовах сёняшніх рэпрэсіяў людзі зноў сабраліся не далёка ад Гацькаўшчыны. Чарговы раз месца збору не абвяшчалася публічна, выступоўцы не абвяшчаліся. Але на кансператыўнае месца змаглі сабрацца некалькі дзесяткаў чалавек і даехаць некаторыя музыкі. Гучалі вершы, гучалі песні. Традыцыя не перарвалася.