На сваім полі «Ворша», якая ішла на 14-й пазіцыі ў турнірнай табліцы Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе, сустракалася з віцебскім «Макслайнам», які займае 5-ты радок. Натуральна, госці, а не гаспадары ўспрымаліся за каманду, якая хутчэй за ўсё заваюе перамогу.
Аднак ня ўсё так проста аказалася. На 23-й хвіліне сапраўды «Макслайн» выйшаў наперад пасля дакладнага стрэлу Валерыя Жукоўскага, які мае за плячыма багаты досвед выступленняў у Найвышэйшай лізе чэмпіянату краіны. У другім тайме аршанцы мелі моманты, як і ў першым, але «прарвала» каманду толькі ў канцы сустрэчы. На 89-й хвіліне абаронца Ілля Удодаў, які за тры хвіліны да таго толькі з’явіўся на полі на замену, зраўняў лік.
У дададзены арбітрам час да асноўнага Арсень Вайнэр прынёс аршанцам перамогу. 2:1, і «Макслайн» вяртаецца з Воршы без пунктаў.
Гэтая перамога дазволіла «Воршы» ўзняцца з 12-й на 14-ю пазіцыю ў табліцы. Наступны матч «Ворша» правядзе супраць «Астраўца».