У нейкі момант ужо здавалася, што сіня-белыя саступяць у матчы, аднак яны працягвалі змаганне. На пачатку другой паловы клуб вёў 2:1, вельмі прыгожы мяч удаўся Вадзіму Бальбуху. Аднак затым аршанскі клуб прапусціў тройчы запар.
Каманда Ігара Чумачэнкі знайшла ў сабе сілы адгуляцца. Спачатку Уладзіслаў Фядосаў забіў свой другі мяч у сустрэчы, а потым на 79-й хвіліне Аляксей Чарнадараў прабіў, стрэл заблякавалі, але каля самай лініі брамы яго на галаву «падлавіў» Расул Лафішаў, які не прабачыў «Астраўцу» — 4:4.
Пасля гэтай нічыі аршанцы падняліся на адну прыступку ў турнірнай табліцы, і займаюць у ёй 11-ю пазіцыю.
Дарэчы, з улікам выніку сустрэчы 4:4, лагічна было звярнуцца да архіваў. Што і зрабіў блог «Радыё Аршыца», які вядзе статыстыку «Воршы». Аказалася, аршанцы раней ажно двойчы завяршалі паядынкі з гэткім лікам.
«Упершыню зь лікам 4:4 аршанцы згулялі яшчэ ў 1960-м годзе, калі згулялі ўнічыю з барысаўскім клюбам „Дзяржынец“. Наша каманда тады называлася „Машынабудаўніком“. Другі раз такі лік зафіксавалі ў 1971-м у таварыскім матчы з магілёўскім „Спартаком“».