Традыцыйныя восеньскія кірмашы добра падыходзяць для тых хто хоча закупіцца гароднінай на ўсю зіму. Плюс у гэтым ёсць: тая ж бульба на такіх кірмашах каштуе танней чым зімой у крамах, таму шмат хто восенню закупае яе на ўсю зіму.
Дык вось, кожныя выходныя на цэнтральным рынку і на рынку ў Першым мікрараёне з 9-00 да 15-00 будуць працаваць такія кірмашы. А 21 кастрычніка сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе на цэнтральнай плошчы.
28 кастрычніка падобны вялікі кірмаш мусіць прайсці ў Барані. 14 кастрычніка ў Арэхаўску. 15-га ў Копысі
Не абыйдуцца без карыснага гандлю і вялікія вёскі раёна. 8 кастрычніка кірмаш будзе ў Высокім, 13 кастрычніка ў Межава, 14 кастрычніка ў Смалянах і 22 кастрычніка ў Вусці.