Аршанцы ведаюць - спаборніцтвы па мотакросу - самае відовішчнае спартовае мерапрыемства горада. Некалькі разоў на год былы кар'ер, а цяпер мота-траса міжнароднага ўзроўню "Куцеенка" агучваецца ровам матацыклаў. Гэтае мерапрыемства звычайна прыцягвае тысячы гледачоў і, нават не зважаючы на міжнародную ізаляцыю, спартоўцаў з розных краінаў.
Спаборніцтвы будуць у суботу і нядзелю пачынацца а 11-30. У суботу пройдуць "кваліфікацыі", а ў нядзелю непасрэдна заезды. Здавалася б, заезды павінны быць больш цікавымі чым "кваліфікацыі". Але ў відовішчнасць умяшаецца надвор'е. Справа ў тым, што ў субоут сіноптыкі абяццаюць дождж. Адпаведна, глядзець спаборніцтвы будзе ня зручна, але ж пырскі бруду з-пад колаў відовішчнасці дадауць дакладна.